Субботники                                                   online     

 

   Мястэчка Суботнікі

Умястоўскія. Частка 2.

(паводле кнігі Казіміра Нехвядовіча "Мае Суботнікі".

Матэрыял кнігі даецца выбарачна.)

   Умястоўскія з'явіліся ў Ашмянскім павеце каля 1760 г., калі Геранім Тадевуш Умястоўскі купіў маёнтак Апіта- Талькаўшчына, а пазней Закрэўшчыну. Потым яны набывалі ў гэтым раёне іншыя маёнткі, вёскі і мястэчкі, такія як Бердаўшчына, Геложа, Жамаслаўль, Квяткоўцы, Клявіцы, Тамашполе, Круканы (Антонава), Залессе, Лушнеў, Карэвічы, Нацкавічы і іншыя. Яны ж арандавалі Ліпнішкі і Геранёны. Умястоўскія мелі вялікі сямейны архіў у Бердаўшчыне каля Ліпнішак, дзе збіралі дакументы, якія тычыліся сям'і, маёмасці і іншыя. Там жа знаходзіліся копіі маёмасці касцёла ў Суботніках і спісы яго інвентара з розных гадоў. Бердаўшчына, якую ранней называлі Падліпнішкамі, паўстала ў выніку аб'яднання меншых і большых фальваркаў, якія былі ва ўласнасці розных людзей. І этыя фальваркі мелі розныя назвы, напрыклад Апіта або Кужоўшчына, сураж або Трыбуроўшчызна, Назва Бердаўшчына паходзіць ад роду Бярдоўскіх, якія ў 1662 г. набылі Падліпнішкі. У 1784 г. іх уладальнік Ян Пнэт, крайчы і лідскі ротмістр, прадаў Бердаўшчыну Томашу Умястоўскаму.

Сам'я Умястоўскіх лічыліся вельмі знанай сям'ёй у Ашмянскім павеце Віленскай губерніі. Яны былі ўладальнікамі вялікіх абшараў зямлі, вёсак і мястэчак, дамоў і палацаў у Вільні, Варшаве. Таксама мелі яны маёмасць у Інфлянтах і Мінскай губерніі. Дзякуючы ўласнай працавітасці і ашчаднасці яны накапілі вялікае багацце. Ашмянская шляхта ў якой яны мелі апору, надавала Умястоўскім высокія грамадзянскія годнасці. Іх радавой сядзібай стаў Жамаслаўль. Якуб Пешхала Умястоўскі гербу Рох III купіў Жамаслаўль ад Антонія Кеневіча, мазырскага маршала, 4 студзеня 1807 г. Яго назва паходзіць ад роду Жэмля гербу Тапор, з якога Марцыян з тэнчына купіў гэты маёнтак у 1684 г. Потым яго ўладальнікамі былі Пацы, Андрушкевічы, Шчытавы і Кеневічы. Раней Жамаслаўль складаўся з некалькіх частак, самая вялікая з якіх называлася Кандрацішкі. У яе склад у 1587 г. уваходзілі вёскі: Шаудзюны, Высоцкія, Жэмайцюкі і пушча, якая цягнецца з Навагрудка да Дзевянішак. Да маёнтка таксама належаў меншы фальварак, які называўся Пятроўшчынай і невялікія мясцовасці, такія як Пагаўя, Пшыбышэўшчына і іншыя. Жамаслаўль і землі, якія да яго належалі, былі ў руках Умястоўскіх ад 1807 да 1922 г.г. Дзякуючы сваёй гаспадарнасці і ўводзінам новых тэхнік яны паляпшалі гаспадарчую культуру гэтых зямель. Жамаслаўскі палац у сучасным яго выглядзе пабудавала жонка

Казіміра Умястоўскага- Юзэфа з Дунін-Раецкіх, пасля смерці мужа  ў 1863 г. Пабудаваны па абразцу Каралеўскіх Лазенак у Варшаве паводле праекта Леандра Марконі, ён  паўстаў, хутчэй за ўсе паводле замысла таго самага аўтара. Гэты архітэкт з'яўляецца таксама аўтарам палацу Тышкевічаў у Вацы пад Вільнам (1880 г.). які таксама паўтарае той Варшаўскі. Тагачасная ўладальніца разбудавала таксама паркавую частку палаца каля ракі Гаўя. Дзякуючы гэтаму паўсталі найпрыгажэйшыя часткі Жамаслаўля „Венецыя" і „Устронне". Найбольшы перыяд росквіту ў Жамаслаўлі быў пры Уладзіславе Умястоўскім: ён аднавіў палац, упрыгожыўшы яго пакоі прывезенымі з Еўропы мэбляй, карцінамі і іншымі творамі мастацтва. Уладзіслаў Умястоўскі зрабіў парадак у сямейным архіве, значна павялічыў зборы бібліятэкі. стварыў калекцыю гравюр і польскіх манет. Пад яго надзорам французскі садавод з Вэрэк прывёў у парадак парк. Самым каштоўным экземплярам з'яўляецца пенсільванскі ясень з  жоўта- плямістымі лістамі вышынёй 17 м. ён лічыцца помнікам прыроды Беларусі. У1882 г. Уладзіслаў  Умястоўскі атрымаў графскі тытул ад папы Пяона XIII. Граф  клапаціўся  таксама  аб  гаспадарчым   развіцці Жамаслаўля. У 1885 г. ён пабудаваў новы  мураваны гарэлачны завод. каля воднага млына паўстала ганчарня, тартак, фолюш, новыя памяшканні да гаспадарчых прылад і машын. Для парубкаў князь пабудаваў асаду драўляных дамоў, якую назвалі РуднЯй, дзе знаходзіліся пошта і тэлеграф, што пачаў працаваць у 1880 г. Жамаслаўлі перад вайной выраблялі круглыя жоўтыя сыры, якія некаторыя памятаюць па сёнешні дзень. Аднак справай жыцця Уладзіслава Умястоўскага быў новы суботніцкі касцел.

Пасля смерці графа яго жонка Яніна паставіла перад алеяй да палацу фігуру Маткі Божай. Калі ў  1939 г. вайшлі бальшавікі нехта з мясцовага насельніцтва, вельмі ім услужлівы, знішчыў фігуру. Яе копія, зробленая на грошы вернікаў, была нядаўна пастаўлена на тым самым месцы. Яніна Умястоўская апрача заканчэння касцёла працягвала працы ў Жамаслаўлі, дзе паставіла між іншым, новыя мураваныя гаспадарчыя будынкі.

Гэта месца было не толькі рэпрэзентатыўнай сядзібай Умястоўскіх, але і станавілася важным гаспадарчым цэнтрам. Яго далейшае развіццё перапынілі падзеі 1 Сусветнай вайны. У палацы затрымаліся немцы, якія вывезлі найбольш каштоўныя рэчы, а ўсё, што можна было, рэквізіравалі на патрэбы войска. Праходзілі праз Жамаслаўль расійскія войскі, якія і для сябе штосьці ўзялі. I, што з'яўляецца, на жаль, вельмі смутным, у знішчэннях удзельнічала і мясцовае насельніцтва. Хаця ацалелі ўсе будынкі палацавага комплексу, яго пакоям не ўдалося ўжо вярнуць былой прыгажосці.

Пасля вайны значная частка маёнткаў Умястоўскіх была забрана пасля аграрнай реформы. Марграбіна Яніна, якая гэты тытул атрымала ад папы Бенедыкта XV у 1920 г., пераехала ў Вільна. Актам ад 6 сакавіка 1922 г. яна ўтварыла „Жамаслаўскую навуковую фундацыю Уладзіслава і Яніны Умястоўскіх пры Віпенскім універсітэце". У яе склад увайшлі Жамаслаўль, Гута і Залессе з агульнай плошчай 1200 га, у тым ліку 1200 га вельмі каштоўнага сасновага лесу. У самым Жамаслаўлі павінны былі  быць утвораны навуковыя арганізацыі і сярэдняя земляробчая школа з інтэрнатам па ўзору тых, што існавалі ў Англіі. Для гэтага перад І Сусветнай вайной было падрыхтавана 60000 цэглы з драўлянскай цагельні. Палову гэтай колькасці перадалі немцы, а рэшта таксама не была выкарыстана па назначэнні. На жаль, нядбалая гаспадарнасць універсітэту толькі паглыбіла застой Жамаслаўля, замест таго каб спрыяць яго развіццю. Са шматлікай маёмасці княгіня пакінула сабе маёнтак Канвалішкі, Клявічу і млын у Суботніках. У 1929 г. праз Бацькоўскі Цэнтр у Вільні яна выкупіла свой даўні маёнтак Казімірава. Такім чынам яна выратавала яго ад падзелу, і з тых часоў улетку ён стаў прымаць дзяцей з дрэнным зрокам, якія патрабавалі здаровага паветра, якім былі вядомыя гэтыя мясціны. Частку маёнтку Канвалішкі Яніна Умястоўская аддала для стварэння месца адпачынку для артыстаў, літаратараў, навукоўцаў. Вялікую афіцыну з клявіцкага маёнтку яна ахвяравала на летні лагер для студэнцкай мопадзі,

Яніна Умястоўская жыла ў той час у вільні, была жанчынай ужо ў сталым узросце, мела дрэннае здароўе, але цікавілася ўсімі важнымі падзеямі ў горадзе Сярод іх- адкрццем у 1831 годзе ў віленскім саборы пахаванняў польскіх каралеў: Уладзіслава IV, Аляксандра Ягелончыка , Эльжбеты – першай жонкі Зыгмунта Аўгуста і яго другой жонкі Барбары Радзівіл .Другая Сусветная вайна заспела Яніну Умястоўскую ў Італіі, дзе яна памерла 6 лістапада 1941 г. і была пахавана ў Рыме. Паводле яе тэстамэнту паўстала навуковая фундацыя Свае невялікія даходы яна прызначала на стыпендыі для вучоных з Польшчы. Яны, паміж іншым, займаліся даследваннем польскіх помнікаў у рымскіх касцёлах і на могілках, каталогаў старажытных друкаў якія датычыліся Польшчы і знаходзіліся ў бібліятэках Рыму. У тым самым годзе, што і Жамаслаўль, Якуб Умястоўскі купіу маёнтак Квяткоўцы з навакольнымі мясцінамі і лясамі і мястэчка Суботнікі. Пасля яго смерці Суботнікі і Квяткоўцы атрымаў спадчыну пасля паўналецця яго старэйшы сын Антоні. Ён таксама быў спадкаберцам па памёршым дзядзьку Тамашу Бердаўшчыны. Наступным гаспадаром стаў сын Антонія Эміль, ашмянскі маршалак і гродзенскі віцэгубернатар.

Яшчэ пры жыцці Эмілія Умястоўскага, жонка яго дзядзькі Казіміра Юзэфа Дунін-Раецка (дачка навагрудзкага маршалка Францішка), набыла ў яго пасля 1861 г. маёнтак Квяткоуцы мястэчка Суботнікі. Яна ўзяла іх пад заклад, бо афіцыйна палякам нельга было набываць зямлю. Спадкаберцам Юзэфы стау  Уладзіслаў. Усе дамы ў Суботніках належалі да яго. Калі у мястэчку пачалі з'яўляцца яўрэйскія рамеснікі, гэта выклікала незадаваленне ў князя. Ён не дазваляў яўрэям арэндаваць мяшканні і нават запрасіў хрысціянскіх   рамеснікаў з Вільна: каваля, партнога. Спачатку ён аддаваў ім будынкі ў арэнду бясплатна, пазычаў грошы на тое, каб распачаць працу. Але негледзячы на ўсе намаганні прызвычаіць гэтых  людзей да працы і ўсё паніжкі,мерапрыемства закончылася п'янствам і банкруцтвам. У той жа час яўрэі развівалі свае рамествы і гандаль, зараблялі. Пасля 1870 г. граф Уладзіслаў запрапанаваў  Эмілю, каб той узяў Квяткоўцы і Суботнікі для сыноў і пасля вырашэння фінансавых пытанняў абодва бакі прыйшлі да згоды. Нашчадкам Эміля быў сын Мар'ян, які прадаў дамы з надзеламі ў Суботніках,а Квяткоўцы пасля яго смерці перайшлі ў рукі Цямнеўскіх як пасаг дачок.

У 1848 г. Суботнікі налічвалі 378 жыхароў, у тым ліку 185 мужчын і 193 жанчыны. Паводле дадзеных 1882 г., яны мелі 523 жыхары, прыхадзкі каталіцкі касцёл, кіраўніцтва гміны, народную школу (у 1885 г. 56 хлопцаў і 6 дзяўчын), паштовую станцыю на тракце ад чыгуначнай станцыі „Лібава-Роменская", млын, бровар. Як прыход Суботнікі належалі да вішнеўскага дэканату, налічвалі 4593 вернікаў а з філіяламі ў Лаздунах 8856, была капліца ў Квяткоўцах. Акруга вёскі Суботнікі ахоплівала само мястэчка і вескі: Анопаль, Баравікі, Чэхаўцы, Даўгялаўшчызна і Нацкавічы. Гміна Суботнікі складалася з 5 акругоў: Суботнікі, Кудэйшы, Гута, Залессе, Вадолле. Ахоплівала 42 населеных пункты, якія мелі 520 дамоў і 4881 жыхароў. Насупраць мястэчка на левым беразе Гаўі знаходзіцца насып у кшталце літары „Т", а паблізу ад яго курган, ён мае каля 40 сажняў (85м ) у абхваце. Не выключана, што гэта магло быць невялікае гарадзішча.

У 1726 годзе гродзенскі сейм прыняў новы расклад паштовых пунктаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Адзін з іх ішоў з Вільна праз Салечнікі, Дзявенішкі, Суботнікі, Іўе да Навагрудка. У 1796 г., а значыць ужо падчас падзелаў Польшчы, гэты трыкт быў ліквідаваны. Паштовая станцыя ў Суботніках паўстала ў 1878 г. і быпа звязана паштовым трактам праз Гальшаны і Ашмяну з чыгуначнай станцыяй Солы. 3 1883 г. тут выконваліся ўсе паштовыя паслугі. Станцыю зачынілі адначасова з адкрыццём паштова-тэлеграфнага аддзелу ў Жамаслаўлі ў 1886 г. і аб'яднанню яго з Беняконямі. У 1900 г. сувязь перанеслі ў Іўе, а ў 1907 г. да чыгуначнай станцыі Юрацішкі. Кіраўнікамі аддзелу ў Жамаслаўлі былі: у 1886 г. Мікалай Булгак, у 1892 г. Аляксандр Шубін, у 1897 г. Андрэй Пясецкі, у 1905 г. Аляксандр Барадзей. 3 1913 г. паштовыя паслугі ізноў аказаліся ў адміністрацыйным будынку гміны Суботнікі.

Табліца, якая паказвае насельніцтва Соботнікаў і гміны ў розныя перыяды

 

Суботнікі

Гміна

год

Жанчыны

Мужчыны

Разам

Жанчыны

Мужчыны

Разам

1848

193

185

378

1561

1583

3144

1854

 

 

 

1572

1694

3266

1882

 

 

523

 

 

4881

1901

260

265

525

2915

2788

5703

1908

 

 

 

3290

3241

6531

1939

 

 

 

 

 

7715

1998

337

410

747

1582

1320

2902

Насельніцтва нашага мястэчка і гміны сыстэматычна павялічвалася да 1939 года. Вайна, змена граніц, рэпатрыяцыя сельніцтва ў Польшчу, выезд у іншыя рэспублікі ў пошуках працы прывялі да значнага спаду колькасці жыхароў. У 1998 г. колькасць была меншай, чым у 1848 г. Напэўна ўплыў на гэту з’яву мае выміранне малых вёсак. Мольдзь не жадае заставацца на зямлі, дзе няма ніякай будучыні. Нічога тут не змянілася ў лепшы бок, увесь час ідзе дэградацыя. Таму моладзь выяжджае у горад. Там цяжка з кватэрай і працай, але жыццё і магчымасці здаюцца ім лепшымі.

наступная частка

  

 

проект Гецевича Андрея 2004 г., декабрь, 10 число.

 
 
 

На главную
История
Костел
Люди
Новости
Местечки
Фотоархив
Гостевая
Форум

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 

 

 

 
 

 

Сайт управляется системой uCoz