Субботники                                                   online     

 

   Мястэчка Суботнікі

Касцёл. Частка 3.

(паводле кнігі Казіміра Нехвядовіча "Мае Суботнікі".

Матэрыял кнігі даецца выбарачна.)

  Гісторыя касцёла на нашай зямлі налічвае больш за 400 гадоў і была апісана вышэй. У гэтай часцы я апішу, як ён ствараўся ў сучасным сваім выглядзе. Апісянне плябаніі і збудаванняў каля яе датычыцца перадваеннага перыяду.

У 1809 г. жонка маршалка Ганна Умястоўская дабудавала да драўлянага касцёла мураваную капліцу, у якую былі пакладзены астанкі яе мужа Якуба. Негледзячы на бязлітасны час, капліца трымалася добра, але стары касцёл трухлеў усё больш. Уладзіслаў Умястоўскі з таго часу. як стаў гаспадаром Жамаслаўля і Суботнік, прыкладаў усе намаганні, каб улады дазволілі яму пабудаваць новы мураваны касцёл. Урэшце расійскі урад даў сваю згоду, аднак з умовай, што святыня не будзе большая за папярэднюю.

Гэта было вялікім дасягненнем. Пасля народных паўстанняў  ў 1830 і 1863 годзе царскія ўлады прыступілі да рашучай барацьбы з каталіцкім і уніяцкім касцёлам. Была знішчана большасць ордэнаў, касцёлы замыкалі або змянялі ў цэрквы. Была рэпрэсіравана польская шляхта, традыцыйная апякунка Касцёла; яе высылалі ў Сібір і канфіскавалі маёмасць. Зямля гэтая магла быць куплена толькі праваслаўнымі рускімі. Нельга было будаваць і рамантаваць касцёлаў, нават паставіць пры дарозе крыж. Сітуацыя пачала папраўляцца толькі ў пачатку XX стагодзя, а вырашальнай датай быў 1905 год. Параза Расіі ў вайне з Японіяй рэвалюцыя ў імперыі прымусілі цара выдаць больш ліберальныя  ўказы. Было дазволена будаваць каталіцкія святыні, рабіць крыжы. Пачалі паўставаць прыгожыя неагатыцкія касцёлы, якія будаваліся на плане лацінскага крыжа і суадносіліся  з Заходняй культурай, а ў сваёй архітэктуры выразна супрацьставіліся цэрквам. Будаўнікі новых святынь вельмі добра разумелі. што іх будовы нельга будзе лёгка перарабіць у цэрквы. У гэты ж перыяд былі пабудаваны і іншыя касцёлы з падобнай структурай у Белагрудзе, Каменцы, Лаздунах, Нестанішках, Вілейцы, Зельве. Будоўлю новага суботніцкага касцёла пачалі пры дапамозе мясцовага насельніцтва. але не абышлося без праблем.

Прыхажан было каля 6000, але калі трэба было звозіць камяні на фундамент э наваколыіых палёў, жадаючых знайшлооя няшмат. Цагельня ў Жамыслаўлі не магла выпрацоўваць цэглу ў неабходнай  таму князь Уладзіслаў вырашыў купіць у Францыі машыны для вырабу цэглы і чарапіцы, якую называлі „марсылькамі", і іх пачалі рабіць у Дабраўлянах. Пан Бузар, дзед Вікторыі Тучкоўскай з Рыбак, быў майстрам, які надзараваў гэтыя работы.

Уладзіслаў і Яніна Умястоўскія часта прыязджалі на месца будоўлі, цікавіліся яе развіццём. Пры будоўлі шмат было клопатау і цяжкасцей з боку ўлады і зайздросных людзей. Аднак князь Уладзіслаў не звяртаючы ні на што ўвагі, працягваў працы, якія былі скончаны ў 1904 годзе. У тым самым годзе касцёл быу пасвенчаны. Падчас яго будоўлі разабралі стары касцёл і з яго элементаў пабудавалі капліцу на могілках у Суботніках. У ёй  адбываліся імшы, а пазней пахавальныя ўрачыстасці. Там жа былі труны з памёршымі з сям'і Умястоўскіх, якія пазней былі перанесены ў падзямелле новага касцёла. Пасля смерці князя Уладзіслава 16. 01. 1905 г. заканчэннем прац у касцёле занялася жо жонка, княгіня Яніна з дому Астроруг – Садоўска. Новы суботніцкі касцёл быў запраектаваны Ул. Стыпулкоўскім у 1897 г. Калі параўнаць праект з арыгіналам, можна заўважыць тое, што будынак павінен быць больш доўгі і шырокі. Хутчэй за ўсе улады не згадзіліся на гэта, і таму граф Уладзіслаў меў намер ўсгрымаць будоўлю і разабраць ужо пабудаванае. Касцел пабудаваны ў чыстым гатыцкім стылі ў форме крыжа. У правым баку знаходзіцца закрыстыя, а ў левым ложа фундатараў. Над Галоўным уваходам узвышаецца высокая вежа са званамі, якая заканчваецца вялікім крыжам з кутага жалеза. І хаця касцел знаходзіцца за чатыры кіламетры ад Жамаслаўля, то ў яснае надвор'е там чуваць суботніцкія званы, а з некаторых месцаў можна ўбачыць крыж. Святыня пабудавана з прыгожай чырвонай цэглы, а дах быў пакрыты марсыльскай чарапіцай. Над галоуным алтаром знаходзіцца невялікая вежа, пакрытая цынкавай бляхай, так як галоўная вежа і ўсе выступы.

Вакол касцёла знаходзяцца могілкі, абгароджаныя высокім мурам з польнага камення, які быў зроблены ў 1885 г. на грошы прыхажанаў. У муры на роўнай адлегласці ёсць 6 маленькіх мураваных каплічак без вокнаў і дзвярэй. Перад імі чытаюць Евангеліе і моляцца падчас працэсіі Божага Цела. Унутры каплічак знаходзяцца карціны мясцовых мастакоў. Брама якая вядзе да касцёла -  жалезная. з дзвюма брамкамі і чатырма цаглянымі слупамі. Яна была зроблена пры храме пасля будовы касцела.

 Галоўны алтар зроблены з дубу, багата пазалочаны. Яго рабілі ў варшаўскіх майстэрнях св. Вайцеха. Палатно для алтара было выканана ў Баварыі. Гэта срэбрная масіўная табліца з фігурай св. Уладзіслава Венгерскага, узорам для якой была табліца з веленскай базылікі. Палатно важыць 10 кг, і на ім ёсць надпіс: Папа Піус Х надаў гэтай іконе адпусты, якія да яе прывязаны. Па баках алтара стаяць фігуры св. Пятра і св. Паўла, угары фігура Хрыстуса, сэрцы Езуса і Марыі, па баках гербы заснавальнікаў. На алтары вісяць 54 срэбрныя воты. У левым нефе знаходзіцца меншы алтар, пастаўлены княгіняй

Умястоўскай. Ён таксама выкананы ў гатыцкім стылі з прыгожай іконай Маткі Божай пэнзля Мардасевіча. У дзень яе свята у Суботніках одпуст. Уверсе алтара знаходзіцца ікона Маткі Божай Міласэрнай, перанесены са старога касцёла. Княгіня Умястоўская у 1913 г. дала грошы на выкананне станцый, якія ўпрыгожваюць сцены касцёла; яны выкананы з каменнай масы і пакрыты паліхромам, гэта вельмі прыгожая работа. Старыя станцыі ў выглядзе каляровых гравюр пад шклом у рамках былі перанесены у касцёл у Клявіцы, гэтак жа, як і старыя спавядальні. Унутры  касцёла ўздоўж сцен праходзіць высокая, узросту чалавека, масіўная панэль, у прэзбітэрыуме дубовая, а ў касцёле сасновая, зробленая пад дуб. Сцены памаляваны ў бледна- галубы колер. Падлога ў касцёле цэментаваная, выкладзеная чорнымі і белымі плітамі.

Княгіня афяравала і на прыгожы дубовы амбон ў гатыцкім стылі і пазалотамі і выразанымі імёнамі Езуса і Марыі, а таксама гврбам фундатараў. Пад амбонам знаходзяцца дзве масіўныя лаўкі з высокімі спінкамі, падобныя да сталле. Яны зроблены з вялікай лаўкі Умястоўскіх са старога касцёла. Каля адной з іх стаіць харугва з выявай св. Уладзіслава. Ёсць яшчэ трэцяя сасновая лаўка, памаляваная ў жоўты колер, якая былауласнасцю маршалка Казіміра Умястоўскага. Усе гэтыя лаўкі маюць надпіс, што належаць яны да Жамаслаўля.Яніна Умястоўская ахвяравала таксама для касцёла вялікі крыж з пазалочанай бронзы для галоўнага алтара,10 вялікіх ліхтароў. Княгіня заплаціла эа прыюжыя краткі з кутага жалеза вакол хрысцільні, за такія ж самыя, але падвоеныя, што дзеляць прээбітэрыум на дзве часткі, каб вернікі не заходзілі перад алтар. За хрысцільняй знаходзіцца ложа фундатараў з дзвюма вялікімі гатыцкімі вокнамі, што выходзяць на галоўны алтар. 3 прасторнай і зручнай закрыстыі жалезныя вітыя прыступкі вядуць на паверх, дзе знаходзяцца касцельныя рэквізіты. На прасторных харах знаходзяцца арганы, якія паходзяць састарога касцёла; яны былі ахвяраваны ў 1809 г. Якубам Умястоўскім і адрамантаваны ў 1895 г. Па просьбе Яніны Умястоўскай мастак - скульптар Отта з Варшавы выканаў помнік яе памёршага мужа. Помнік зроблены з келецкага мармуру, пліта з прозвішчам- бронзавая, над ёю партрэт маладога графа ў  ваенным мундзіры. Ён выкладзены каляровай мазаікай у майстэрні Сальвацці з Венецыі, вакол яго- прыгожая рамка з пазалочанай бронзы ад братоў Лапенскіх з Варшавы. Над рамкай размешчана стужка з дэвізам памёршага   і карона графа.

Партрэт падтрымоўваюць дзве алегарычныя постаці з белага карарыйскага мармуру: адна з іх уяўляе Навуку, а другая Веру. Пад помнікам знаходзіцца невялікая табліца з надпісам:”Уладзіслаў князь Умястоўскі, маршалак троцкага павету, гаспадар Жамаслаўля, 13 сакавіка 1834 -16 студзеня 1905. Фундатар гэтага касцёла". Па правым і левым бакам алтара знаходзяцца мармуровыя табліцы бацькі і маці фундатара, а на сцяне

прэзбітэрыума, над уваходам да закрыстыі, знаходзяцца памятныя  табліцы другіх членаў сям'і, усе ахвяраваныя заснавальнікам. Сярод іншых, хто ахвяраваў для касцёла, быў князь Ігнацій Корвін-Мілеўскі з Геранёнаў, а таксама сям'я Бігоняў з вёскі Слесары, якая падаравала рызу для алтара. Падчас будовы касцёла былі зроблены два падзямеллі, у якіх пахавалі памерлых з бліжэйшай сям'і Умястоўскіх. Галоўнае падзямелле гэта прыгожы катакомбавы маўзалей пад вялікім алтаром. Да яго вядуць вялікія масіўныя дзверы, абітыя цынкавай бляхай, якая, калі іх адчыніць, маюць па баках цынкавыя краты.

Яны забяспечваюць перад тым, каб не ўпасці да сродка, калі дзверы адчынены. За імі ідуць шырокія каменныя сходы з  граніту, якія заканчваюцца ажурнымі дзвярыма з жалеза. Над дзвярмі бачны надпіс. Сцены карычневага колеру, а сцяна, у якой знаходзіцца так званы  калумбарыум, выкладзена чорным   гранітам. У гэтым месцы працы ажыццяўліся пры дапамозе шведзкіх муляроў.

Скляпенне падзямелля было заказана ў Сальвацці ў Яно ўяўляе сабой галубую столь, усыпаную зоркамі, якіх бяжыць шлях у пазалочаныя і каляровыя арабескі. На галоўным луку скляпення знаходзяцца гербы Умястоўскіх (Рох III), Астрары-Садоўскіх (Наленч), Пэнхэжэўскіх (Бокій), графоў Раецкіх  (Лебедзь),  графоў з Латошына-Лятальскіх,  Межаеўскіх, Міконтаў-Нарвойшаў і Юдыцкіх. Падлога выкладзена чорнымі і шэрымі каменнымі плітамі. Пасярод яе : алтар у выглядзе стала з крыжамі з мясцовага польнага. Па правым баку ў ніжнім радзе пакояцца астанкіалка Якуба Умястоўскага і яго жонкі Ганны, вышэй судзі  Умястоўскага і Альберта Умястоўскага. Паміж гэтымі пахавана Канстанцыя Умястоўская, сястра князя слава, якая памерла, калі не мела і годзіка. Па левым боку ў ніжнім радзе спачывае маршалак Казімір Умястоўскі і яго жонка Юзэфа, у верхнім- граф Уладзіслаў, а каля яго ёсць пустое месца для яго жонкі Яніны. У другім, меншым падзямеллі, якое знаходзіцца пад алтаром Маткі Божай Шкаплернай і не з’яўляецца такім прыгожым, як першае, спачываюць нашчадкі упраўляючага Антонія Умястоўскага: ён сам, яго праўнук і некалькі невялікіх трумнаў, перанесеных з капліцы старога  касцела.

У працах у падзямеллі дапамагала таксама мясцовае насельніцтва, а сярод іх Томаш Пашкоўскі. Старыя жанчыны, якія былі тады маленькімі дзяўчынкамі, памятаюць шкло каляровай мазаікі, якім яны гуляліся. На могілках, што вакол касцёла, з левага боку знаходзяцца дзве магілы сям'і Янкоўскіх. У адным спачывае Францішак, харунжы польскіх войск, памёршы ў 1798 г., а таксама яго жонка Мар'яна з Маслоўскіх, памёршая ў 1828 годзе. На другім помніку надпіс сцёрты. На правым баку ўзвышаўся Юбілейны Крыж, а крыху далей ёсць невялікі каменны помнік, які паказвае месца Калумбарыум: месца для труны. пахавання былога пробашча Юзэфа Мікемонаса. Брамка ў могілкавым муры вяла да саду плябанні. Плябаніяй быў вялікі драўляны дом, крыты гонтам. На высокіх фундаментах, выкладзены дошкамі. Быў там невялікі шкляны ганак, сем пакояў, кухня ў прыбудове і памяшканне для службы.У садзе было 60 дрэў, а непадалёку знаходзіўся алешнік, у якім у 1908 г. было 200 дрэў. Былі таксама гаспадарчыя будынак драўляная лядоўня, мураваны склеп, крыты дошкамі, вэндзарня, месца на дровы, два гумны пад адным дахам крытым гонтам, стайня, невялікі хлеў, хлеў для быдла і адрына пад адным саломенным дахам. Касцельная служба мела драўляны дом, пакрыты чарапіцай (1918г.), да якога даходзілі два невялікія склады, хлевік і адрынка пад агульным саломенным дахам. Паблізу была студня з мураваным зрубам. У 1908 г. суботніцкі пробашч ксёндз Юзэф Бародзіч быў высланы ў Рыбінск. У тым самым годзе дзекан з Вішнёва ксёндз Нікадзім Тарасевіч рашэннем ад 8 кастрычніка прызначыў новым пробашчам ксяндза Тамаша Жаброўскага. Расійскімі ўладамі касцёл залічаўся да пятай катэгорыі. Яго інвентар 15. 04. 1909 - складаў: 15 моргаў і 215 прутаў зямлі (лугі, ворная зямлі, выганы „Вары", а таксама 9 моргаў ворнай зямлі каля вескі Даўгялаўшчына і лугі, званыя „Андрунішкі", каля Чэхаўцоў, размерам 23 дзесяціны. Суботніцкі пробашч меў ад расійскага ўраду 230 рублёў у год. У 1908 г. у парфіі жыло 3241 мужчын і 3290 жанчын. Адпусты адбываліся 23 красавіка ў дзень св. Юрыя, 27 чэрвеня ў дзень св. Уладзіслава і ў першую нядзелю кастрычніка ў дзень Маткі Божай Ружанцовай.     Новы інвентар касцёла зрабілі 2.06.1921 г. падчас візіту ксяндза біскупа з Вільні Юрыя Матулевіча. Паміж іншым ен змяшчае: 26 кніг з метрыкамі нараджэння ад 1616 г. да 1903 г.,  шлюбных кніг ад 1625 да 1908 г., 8 кніг памёршых ад 1796 да – 1908 гг.  Гэтая, як і папярэдняя інвентарызацыя, вельмі недакладная.

Няма некаторых запісаных і ахвяраваных для касцёла рэчаў, іншыя не апісаны, але ёсць і такія, што апісаны вельмі падрабязна.

 Пробашчы соботніцкай парафіі ў розныя перыяды яе існавання:

 

кс. Высоцкі

кс. Любенскі

кс. Анджэй Дзебоньскі

кс. Дзіанізій Байцевіч, вікарый кс. Станіслаў

Пагуцеўскі

кс. Піотр Дабусевіч

кс. Францішак Зарыня, наступныя вікарыі

гэта ксяндзы: Караль Казакоўскі. Антоні

Клімашэўскі, Часлаў Букоўск,. Людвік

Гімбут. Міхал Юрэвіч, Стэфан Пэзовіч

кс. Вінцэнты Карбановіч

кс. Юзэф Мікелюнас

кс. Юзэф Бародзіч

кс. Томаш Жаброўскі

кс. Павел Багіньскі

кс. Вінцэнты Лісоўскі

кс. Кшыштаф Грошык

кс. Францішак Галдыш

Падчас таго, як пробашчам быў кс. Вінцэнты Карбановіч, на арганах граў Юзэф Ракоўскі. Кс. Юзэф Коркуць пахаваны на прыхадзкіх могілках, так як кс. Павел Багіньскі, кс. Мікелюнас спачывае каля касцёла. Жывуць яшчэ людзі, што памятаюць кс. Жаброўскага, які быў пры іх першым св. прычасці. Гэты кс. атрымаў парафію ў Вішневе каля Валожына, дзе таксама быў дзеканам. У 1939 г. пасля ўваходу Саветаў ён быў арыштаваны і сасланы ў лагер. Там ён памёр у 1950 г. На месца ксяндза Жаброўскага прыйшоў ксёндз Павел Багіньскі. Яму дапамагаў вікарый кс. Апалінарый Александровіч і дзве ці тры сястры тэрціаркі, сярод якіх была сястра Яна і Станіслава Сянкевічаў. Арганістам быў Вацлаў Садоўскі.

І так мы ўжо знаходзімся ў трыццатых гадах. Касцёл, апрача сваёй звыклай дзейнасці, праводзіў таксама акцыі грамадзка-асветніцкія, дзейнічаў пры іх змешаны хор, у якім з вялікай замілаванасцю спявала Міхаліна Канановіч- Качан, у прыходзкім доме, які называлі народным, адбываліся сходы А'бяднання Каталіцкай Моладзі. Для дзяўчат арганізоўваліся трохі курсы кулінарыі і кройкі, дзе выкладалі прафесійныя інструктары.

Дзякуючы ім дзяўчыны атрымоўвалі лепшую падрыхтоўку для выканання абавязкаў будучых жон і матак. У гэтым жа доме адбываліся розныя імпрэзы на дзяржаўныя і каталіцкія ўрачыстасці. Напрыклад 3 Мая, Свята Мора, каляды, інсцэніроўкі. У выяздным кіно можна было ўбачыць стужкі „Малады лес", „Абарона Чэнстаховы", а для бедных дзяцей кс. Багіньскі набываў білеты. Адбываліся забавы з танцамі і сцэнкамі ў выкананні мясцовых дзяўчат. Актыўна ў мерапрыемствах удзельнічалі  Яніна  Багушэвіч, Станкевіч, Адальфіна Рамановіч і іншыя дзяўчыны.

У прыхадзкім доме можна было арганізаваць памінальны абед або іншую ўрачыстасць, толькі не гулянку. Сціплы даход ад гэтых мерапрыемстваў ішоў на дабрачынныя мэты, напрыклад на арганізацыю ёлкі для бедных дзяцей, у чым актыўна дапамагала паміж іншым Стэфанія Ярмаліньска, жонка мясцовага ўрача.

Пры касцёле дзейнічала брацтва святога ружанца, якое мае больш за стогадовую традыцыю. 3 Суботнік яго членамі былі Уладзіслава Багдзюль, Антоні Біль, Ян Біль, Браніслава Багушэвіч, Яніна Багушэвіч, Мечыслаў Багушэвіч, Баляслаў Чэйда, Ванда Чэйда, Адэля Ціха, Галіна Дабушыньска, Станіслаў Іваноўскі, Віктар Якевіч, Яніна Юхневіч, Альбіна Кучынскі Альфрэд Кавэцкі, Віктар Кавэцкі, Ян Міса, Юзэф Панасевіч, Гелена Ракса, Адальфіна Рамановіч, Міхаіл Тучкоўскі, Станіслаў Тучкоўскі, Вацлаў Тучкоўскі з Хілевіч, Ганна Нехвядовіч, Яніна Нехвядовіч, з Шаркуць Стэфан Грынюк, з Якункі Ганна Нехвядовіч.

Ружанцовая традыцыя існуе і зараз.

  

проект Гецевича Андрея 2004 г., декабрь, 10 число.

 
 
 

На главную
История
Костел
Люди
Новости
Местечки
Фотоархив
Гостевая
Форум

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 
 

 

 

 

Сайт управляется системой uCoz