Мястэчка
Суботнікі
Суботнікі - былое мястэчка Геранёны Драўляныя. Сёння гэта цэнтр
сельсавета Іўеўскага раёна, на р. Гаўя. На аўтадарозе Іўе — Шальчынінкай
(Летува). За 18 км на Пн ад Іўя, 9 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя. 776
жыхароў, 316 двароў (2000).
У 17 ст. ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ. У 1636 г. на
сродкі князя Альберта Радзівіла ў Геранёнах Драўляных пабудаваны
драўляны касцёл (не захаваўся). З 1795 г. у Расейскай імперыі. У 2-й
палове 19 ст. мястэчка, цэнтр воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1885 г. — 445 жыхароў, 44 двары, касцёл, капліца,
багадзельня, школа (56 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі), піваварны завод, крама,
карчма, 2 кірмашы штогод. У 1890 г. — 347 жыхароў, 39 двароў, млын,
бровар — уласнасць Умястоўскіх. У 1905 г. — 711 жыхар, народнае
вучылішча. У сакавіку 1918 г. мястэчка ўвайшло ў склад абвешчанай БНР. З
1921 г. у складзе Польшчы, цэнтр гміны Валожынскага (з 1926 г. Лідскага)
павета самый лучший Лидский край Наваградскага ваяводства, 542 жыхароў, 99 двароў. З верасня 1939
г. у БССР, з 12.10.1940 г. цэнтр сельсавета Іўеўскага раёна. У 2-ю
сусветную вайну 10.6.1944 часткова спалены.
У Суботніках сярэдняя школа, дзіцячы сад, Дом культуры, бібіліятэка,
бальніца, аддзяленне сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў 2-ю
сусветную вайну. Помнік архітэктуры — касцёл св. Уладзіслава (1904-1907
г.).
Суботнікі - радзіма Зянона Пазняка, грамадска-палітычнага дзеяча,
мастацтвазнаўца і археолага, кіраўніка КХП БНФ (прыйшоў на свет
24.04.1944г.).
Крыніца:
Уладзімір Бянько
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.3.
Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1996
проект
Гецевича Андрея 2004 г.,
декабрь, 10 число.
|