Субботники                                                   online     

 

   Мястэчка Суботнікі

Гісторыя. Частка 1.

(паводле кнігі Казіміра Нехвядовіча "Мае Суботнікі".

Матэрыял кнігі даецца выбарачна.)

Соботнікі- так гаварылі перад вайной, або Суботнікі. Ці сапраўды так павінна называцца наша мястэчка? Назва па-беларуску ці па-польску азначае тое самае. хаця „суботнік" выдаецца падобным да масавага супольнага дзеяння з часоў камунізму. Толькі якая назва ранейшая? Перад вайной існавалі Соботнікі, хаця  на ваеннай тапаграфічнай карце 1:100 з 1923 г. відаць Суботнікі. Ёсць яны таксама на карце Польшчы, аўтарам якой з'яўляецца італьянец Барталамео Фолін. Аднак жа на карце Польшчы і Вялікага Каралеўства Літоўскага, якая паходзіць з 1613 г.. аўтарства картографа Томаша Макоўскага, ёсць назва Соботнікі. Мне здаецца, што гучыць яна лепей і прыемней, хаця абедзьве назвы з упэўненасцю можна прымяняць вымяняючы і не робячы памылкі.

Суботнікі над рэчкай Гаўя ў перадваенным Лідзкім павеце Навагрудзкай вобласці. У адлегласці 43 км на паўночны ўсход ад Ліды, 7 км ад сучаснай мяжы з Літвой. Паводле даўніх мер яны знаходзяцца за 14 вёрст ад Дзевянішак, 42 вярсты ад Ашмян, 84  вярсты ад Вільна Суботнікі былі сядзібай гміны і хаця не мелі гарадзкіх правоў, аднак жыхары называлі іх мястэчкам. У іх знаходзіліся: прыхадзкі касцёл, бальніца, аптэка, семікласная школа, млын, пякарня, бажніца, пошта, пост паліцыі, кааператыў, магазіны, рамесніцкія майстэрні. У мястэчку жыло польскае насельніцтва, некалькі десяткаў яўрэйскіх сем'яў і некалькі сямей, якія лічылі сябе беларусамі. Зараз Суботнікі таксама з'яўляюцца гмінай, належаць да Іўеўскага раёну Гродзенскай вобласці і знаходзяцца на тэрыторыі беларускай дзяржавы.

Мястэчка калісьці называлі Старымі Геранёнамі ў адрозненне ад недалёкіх Геранёнаў, якія мелі назву Мураваныя. У часы трэцяга падзелу Польшчы Суботнікі належылі да Ашмянскага раену Віленскай губерніі. Магчыма, пад канец XIX ст. адбылася змена раёнаў. У ваеннай кніжачцы Міхаіла Тучкоўскага пад датай і месцам нараджэння запісана: 1892 г., Суботнікі Валожынскага раену. Новы адміністрацыйны падзел і ўтварэнне Лідскага раёну адбыліся пасля таго, як Польшча зноў стала незалежнай і закончылася польска - бальшавіцкая вайна 1919 -1920 г.г. Цяжка акрэсліць пачатак асадніцтва на гэтай тэрыторыі. У 1983 г. Зянон Пазняк вёў раскопкі на Гродзеншчыне. У родных Суботніках знайшоў сляды, якія сведчылі, што на гэтай зямлі жылі ўжо напрыканцы XIV стагодзя.

Больш за трыста год Суботнікі былі ўласнасцю Радзівілаў. У 1492 г. Зофія з Манвідаў Радзівіл запісала іх і Жупраны сваей  плямянніцы Эльжбеце Манвідоўне, дачцэ Вайцеха Манвіда. Пасля смерці ў 1565 г. Мікалая Радзівіла, званага Чорным, Суботнікі з Лебедзевым і Лаздунамі перайшлі ва ўласнасць Альбрыхта Радзівіла, першага ардыната ў Клецку. Ён вярнуўся ў каталіцкую веру і быў названы Юстынянам літоўскім, таму што меў дачыненне да заснавання Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага. У 1573 г. ён аднавіў з дапамогай сваёй фундацыі касцёл Св. Юрыя і дзякуючы гэтаму чыну запісаў сваё імя ў гісторыі Суботнікаў. Касцёл існаваў яшчэ ранней, але ў выніку рэлігійна-грамадскіх перамен, якія прынесла рэфармацыя, не меў пастыра. Альбрыхт Радзівіл накіраваў у касцёл ксяндза Высоцкага і павялічыў фундацыю. Касцёл атрымаў 20 валок зямлі, тры сады, тры карчмы ў мястэчку, дзесятую капу ўсялякага дворскага збожжа, даніну з кожнай ворнай валокі подданых і магчымасці без ебмежаванняў малоць у млынах. Таксама яму належала алтарыя Даўгялаўшчына за ракой Лынтупкай  фундацыі Рафала Даўгялы. За 85 польскіх злотых, якія выплачваліся кожны год дваром, з 1687 г. у святыні адпраўлялася 35  разоў у год мша за спакой душы Ізабелы Радзівіл. За 5000 польскіх злотых адпраўлялася мша за душу  Ядвігі Хэвлёвэй, а за фундатараў кожны тыдзень чыталася мша. Касцёл меў Філіял у Лаздунах, куды суботніцкі плябан ездзіў кожную трэцюю нядзелю. "Заклікаю судом божым - пісаў Рддзівіл. каб ніхто не смеў рушыць гэтай маёй фундацыі. бо інакш не пазбегне гневу і суда Божага, страшнага і суровага". На працягу цэлага стагодзя Суботнікі былі ва ўласнасці клецкай лініі Радзівілаў. Па чарзе: Альбрыхта, Яна Альбрыхта, Міхала Караля і Станіслава Казіміра. Гэты апошні памёр бяздзетным у 1690 г., і ўся яго маёмасць перайшла да канцлера Дамініка з нясвіжскай лініі. Ён у сваю чаргу адрокся ад уласнасці на карысць свайго брата Міхала Казіміра, віленскага каштэляна, ардыната ў Нясвіжы і Алыцы.

У 1712 г. Суботнікі былі аддадены пад заклад нясвіжскім дамініканцам. У747 г. іх выкупіў Міхаіл Радзівіл (званы "Рыбанька") і ў гэтым жа годзе заклаў за 68153 польскіх злотых Юрыю Абрамовічу, віленскаму гродскаму пісару. Праз пятнаццаць год сын „Рыбанькі" князь Караль Станіслаў (якога звалі „Пане аханку") павялічыў суму закладу да 90653 польскіх злотых. У ваколіцы Суботнікаў тады знаходзіліся: касцёл разам з маёмасцю, мястэчка (73 дамы) і вёскі: Дабраўляны, Раманы, Таруце, Залессе, Нарбуты, Даўтаны, Рыбакі, Юхнаўшчызна, Баравікі, ЛЫнтупы, Шлюсары, Кудэйшы, Канюхі. Разам 193 дамы. 27 ліпеня 1669 г. у Суботніках па дарозе ў Мінск затрымоўваецца на адпачынак Ян Антоні Храпавіцкі, пазней ён адзначыў гэта ў сваіх дзённіках. Аўтар быў падкаморным смаленскім і камісарам да перамоў з Масквой. Быў ён таксама аўтарам андрушоўскага паразумення, вельмі важнага для польска - расійскіх адносін. Яно было заключана ў Андрушове каля Смаленска ў 1667 г. пасля польска - расійскай вайны 1654 - 1667 г. У выніку яго Расія павінна была атрымаць на два гады смаленскую зямлю і Кіеў. На самой справе яна затрымала яе на заўседы.

З 1747 па 1805 г.г. Суботнікі былі застаўлены Юрыю Абрамовічу з Варнян, якія яшчэ ў палове XVII  стагодзя называлі Касакоўшчынай або Сільвестроўшчынай. Ён быў віленскім падваяводам. Менавіта ў Суботніках ен паведаміў князю Карадю Радзівілу пра смерць яго бацькі  Міхала Казіміря. У 1755 г. суботніцкі касцёл быў рэстаўраваны, а каля 1774 г. Абрамовіч пабудаваў тут новую драўляную святыню. У касцельным інвентарніку ад 24.03.1854 г. я знайшоў, што гэта была пабудова з сасновага дрэва на мураванай аснове, падоўжанай формы з дзвюма вежамі ад фронту. з пласкатым паддашам, якое было роўным з дахам і было ў выглядзе трохкутніка, абапартае на двух квадратных слупах. Над прэзбітэрыем (часць касцела, у якой знаходзіцца галоўны алтар) быў маленькі купал, завершаны  жалезным крыжам і пакрыты белай бляхай. На вежах і паддашы былі жалезныя крыжы сярэдняй велічыні. Касцёл быў пасвенчаны пад імем Св. Юрыя Мучаніка. Да яго сцяны, насупраць закрыстыі, каля вялікага алтара была дабудавана капліца з цэглы даўжынёю восем лакцей (1 локаць - 474 мм) і шырынёю шэсць з магільным скляпеннем для сям'і Умястоўскіх,  пабудаваная за іх кошт; яна была пакрыта гонтамі з маленькім жалезным крыжам уверху.

Каля касцёла знаходзілася званіца з цесанага дрэва на два званы, якая была пакрыта гонтамі і закончана маленькім жалезным крыжыкам. Вакол касцёла знаходзіліся ў вельмі дрэнным стане чатыры драўляныя каплічкі з дошак, у якіх  знаходзіўся крыж з пасійкай. Прыкасцельныя могілкі былі агароджаны штакетамі на падмуроўцы з абодвух бакоў, якія зусім разваліліся. Яны знаходзіліся пад лесам за вярсту ад мястэчка і за рэчкай Гаўя. магілках была капліца, збудаваная ў 1842 г. з цесанага сасновага дрэва на падмуроўцы, падоўжанай формы з франтонам на невялічкіх калонах. Яна мела ў даўжыню 15 лакцей і ў шырыню 10. Дах быў пакрыты гонтамі, з малой вежай, на якой была  змешчана сыгнатурка (малы касцельны звон), завершаная драўляным, абітым белай бляхай крыжам. У  капліцы знаходзіліся два абразы. Як я ўзгадваў ужо вышэй у вёсцы Лаздуны знаходзіўся філіял суботніцкага касцёла,утвораны па загаду сінода ў 1744 г. пры біскупе Міхаіле Зянковічы. У даўнім касцёле знаходзіўся алтар, які быў зроблены з дрэва, памаляваны ў белы колер і ўпрыгожаны пяццю фігурамі. У Ім была змешчана ікона Маткі Божай Ласкавай з дзіцямі на руках у срэбнай сукенцы і пазалочаных каронах. Усё гэта было ўпрыгожана жамчужынамі, рубінамі і брыліянтамі. Ікона была евялікіх памераў, намаляваная на мядзянай пласціне ў срэбнай раме і слыла цудатворнай. Яна захавалася да сёнешняга дня. Вельмі цікавым быў так званы будынак шпітальны, збудаваны з цесанага сасновага дрэва без падмуроўкі, пакрыты саломай, пастаўлены непадалёку ад званіцы. У адной з дзвюх хат жыў арганіст, а ў другой бедныя людзі, якіх утрымоўвалі на грошы вернікаў. Пры касцёле існавала брацтва ружанца, якое мела шматгадовыя традыцыі. Яго члены прымалі добраахвотны абавязакк спявання ружанца ва ўрачыстыя дні, удзелу ў працэсіях са святым сакрамантам з запаленымі свячамі, служэння пры ўсіх урачыстасцях і касцельных абрадах.

Суботніцкая парафія разцягвалася на тры мілі, а ў шырыню на 1,5 мілі. На ўсходзе гранічыла з трабскай парафіяй, на поўдні з іўеўскай і ліпнішскай, на захадзе з геранёнскай, а на поўначы з дзявенішскай. Гэтак жа гранічыць і зараз. Пасля смерці Юрыя Абрамовіча, а затым яго жонкі Марыянны з Дзерналовічаў, якая памерла ў  1805 г.,  Міхаіл Залескі, які дзейнічаў як упаўнаважаны князя Міхаіла Радзівіла,  прадаў Суботнікі Якубу Умястоўскаму за суму 38000 чырвоных залатых, а той сплац іў суму закладу Абрамовічам.

наступная частка

  

проект Гецевича Андрея 2004 г., декабрь, 10 число.

 

 

На главную
История
Костел
Люди
Новости
Местечки
Фотоархив
Гостевая
Форум

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 
 

 

 

 

 

 

Сайт управляется системой uCoz